- грыбы сушоныя – 15 г
- крупы аўсяныя – 100 г
- морква – 40 г
- пятрушка – 10 г
- салера – 10 г
- цыбуля рэпчатая – 40 г
- маргарын сталовы – 10 г.
Сушоныя грыбы прамыць, сварыць і нашаткаваць. Карэнні і цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі і спасераваць на тлушчы.
Крупу (для большай празрыстасці супу) два-тры разы прамыць гарачай вадой, пакласці ў кіпячы булён і варыць пры слабым кіпенні 20-30 хвілін.
За 5-6 хвілін да канчатка варкі дадаць спецыі, шаткаваныя грыбы і соль.
|