Ўліць у чыгун тры бутэлькі вады і ўсыпаць паўтары кубка аўсяных круп, якія варта спачатку добранька прамыць.
Калі крупы досыць уварацца, то булён варта зліць скрозь сіта і крупу дробна стаўчы у драўлянай ступцы і тады зноў апусціць у булён, дадаць чвэрць фунта чарнасліву і дзве сталовыя лыжкі масла, даць яшчэ ўскіпець некалькі разоў.
Гэты суп вельмі смачны.
|