- бульба - 600-750 г
- рэпчатая цыбуля – 100 г
- грыбы (сушоныя) - 25-30 г
- чарнасліў - 45-100 г
- разынкі - 75-100 г
- алей - 2 ст.л.
- пшанічная мука - 1 ст.л.
- цытрына (лустачкі) - 4-5 шт.
- соль - па густу
-зеляніна - па густу.
Сварыць грыбны булён. Вараныя і прамытыя грыбы нашаткаваць. Рэпчатую цыбулю дробна нарэзаць, пасераваць на алеі да мяккасці. Дадаць прасеяную пшанічную муку і працягваць пасераваць, памешваючы, 5-8 хвілін.
Злучыць з грыбным булёнам, дадаць нашаткаваныя грыбы. Давесці да кіпення, пакласці бульбу, нарэзаную буйнымі кубікамі, папярэдне прамыты і замочаны чарнасліў, разынкі і варыць да гатовасці бульбы.
Пры падачы ў суп пакласці лустачку цытрыны і пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай.
|