- грыбы свежыя (лепш белыя) - 50-60 г
- бульба - 2 шт.
- морква - 1 шт.
- корань пятрушкі - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1/2 шт.
Ножкі грыбоў дробна пасекчы і спасераваць на масле (ці тлушчы). Капялюшыкі парэзаць і варыць у кіпячай вадзе 30-40 хвілін. Карэнні парэзаць саломкай, цыбулю - паўколамі і ўсё разам спасераваць.
У мясны булён ці ваду пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, спасераваныя ножкі грыбоў, моркву, карэнні, цыбулю і варыць каля 20 хвілін.
Затым дадаць вараныя грыбныя капялюшыкі. Суп падаюць са смятанай і свежай зелянінай
|