-200 г свежых баравікоў ці 50 г сушоных,
-1,4 л вады,
-600 г бульбы,
-100 г морквы,
-50 г пятрушкі,
-80 г рэпчатай цыбулі,
-200 г памідораў,
-40 г алею ці маргарыну,
-80 г смятаны,
-соль.
Капялюшыкі свежых грыбоў ці адвараныя сушоныя грыбы шаткуюць і вараць у вадзе ці булёне. Ножкі свежых грыбоў шаткуюць, абсмажваюць з цыбуляй. Моркву, пятрушку шаткуюць лустачкамі і пасеруюць.
Бульбу наразаюць кубікамі. У кіпячы булён пакласці падрыхтаваныя гародніну, грыбы і варыць да гатовасці, перад канчаткам варкі дадаюць долькі памідораў. Падаюць са смятанай, пасыпаўшы зелянінай.
|