- бульба - 4-5 шт.
- морква - 1 шт.
- корань пятрушкі - 1/2 шт.
- цыбуля-парэй - 1/4 сцябла
- кабачок - 1 шт.
- перац салодкі - 1 шт.
- памідоры - 2 шт.
- масла топленае - 2 ст.л.
- смятана - 4 ст.л.
- соль - па густу.
Моркву, пятрушку і цыбулю-парэй нарэжце кружочкамі,
перац - саломкай. Спасеруйце гародніну на топленым масле.
Бульбу і кабачок нарэжце лустачкамі. У кіпячую ваду (4 шклянкі)
апусціце бульбу, давядзіце да кіпення, апусціце кабачок,
пасераваную гародніну, варыце 10 хвілін. У канцы варкі пакладзіце
памідоры, нарэзаныя долькамі, пасаліце.
Падавайце са смятанай і зелянінай.
|