-200 г салёных рыжакоў,
-6 шклянак малака,
-50 г масла,
-1 лаўровы ліст,
-соль - па густу
-зеляніна - па густу.
Салёныя рыжакі адварыце, ваду зліце, грыбы дробна нарэжце і складзіце ў рондаль. Дадайце да іх лаўровы ліст, пасераваную цыбулю, дробна нарэзаную бульбу.
Заліце кіпячым малаком, пакладзіце масла і варыце да гатовасці. Суп пасыпце дробна нарэзанай зелянінай кропу ці пятрушкі.
|