- аліўкавы алей - 4 г.л.
- кабачок – 800 г
- цыбуля рэпчатая (здробная нарэзаная) - 1 шт.
- часнык (здробнены) - 2 зубчыка
- молаты перац чылі - па густу
- курыны булён – 500 г
- памідоры (кубікамі) - 2 шт.
- кансерваваная чырвоная фасоль – 450 г
- соль - 1 г.л.
- цукар - 1 г.л.
- зеляніна базіліка - 1 шклянка
- кансерваваная кукуруза - 1.5 шклянкі.
Нарэжце кабачок невялікімі кубікамі. У рондалі ці жароўні разагрэйце 2
гарбатныя лыжкі аліўкавага алею і смажце ў ім кабачок і дробна
нарэзаную цыбулю да залацістага колеру - прыкладна 10 хвілін.
Перакладзіце ў асобную ёмістасць. У рондаль, дзе смажыліся кабачкі,
дадайце пакінуты аліўкавы алей і здробнены часнык і рыхтуйце 1
хвіліну, увесь час памешваючы. Затым пакладзіце памідоры, фасоль,
кабачок, чвэрць шклянкі зеляніны, соль, перац і цукар. Заліце булёнам
і 2,5 шклянкі вады. Усё добра перамяшайце. Давядзіце да кіпення.
Зменшыце агонь, накрыйце суп і варыце 15-20 хвілін, памешваючы час
ад часу. Пакладзіце кукурузу і варыце яшчэ 5 хвілін. Дадайце пакінутую
зеляніну. Перад падачай на стол пераліце суп у супніцу.
|