-30 г сушаных грыбоў,
-250 г гародніны (морквы, каранёў пятрушкі і сельдэрэю, цыбулі і інш.),
-40 г тлушчу,
-1 ст. лыжка мукі,
-1 ст. лыжка змельчанага кропу,
-соль.
Грыбы старанна вымыць, заліць халоднай вадой, дадаць цыбуліну і паставіць варыць. У сярэдзіне варкі пакласці агародніну.
Муку падрумяніць у духоўцы, змяшаць з разагрэтым тлушчам, развесці ахалоджаным грыбным булёнам да ўтварэння негустой аднароднай масы, уліць у працэджаны булён, дадаць нарэзаныя грыбы, соль, даць закіпець і заправіць дробна парэзаным кропам.
Грыбны суп падаць з ячнай кашай, клёцкамі, лазанкамі.
|