- бурак - 1 шт.
- морква - 2 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- грыбы (сухія) – 200 г
- масла - па густу
-смятана - па густу
- перац - па густу
-соль - па густу.
Бурак і моркву ачысціць і нацерці на буйнай тарцы. Цыбулю тонка нашаткаваць і абсмажыць на алеі, дадаць нацёрты бурак, моркву і тушыць 15-20 хвілін, перыядычна памешваючы.
Папярэдне замочаныя, сухія грыбы варыць каля 1 гадзіны і нарэзаць саломкай. У тушаны бурак з гароднінай уліць грыбны адвар, дадаць грыбы, соль, перац і давесці да кіпення.
Перад падачай на стол у талеркі пакласці смятану.
|