- шампіньёны – 500 г
- рэпчатая цыбуля - 2 шт.
- морква - 1 шт.
- пятрушка (корань) - 1 шт.
- алей - 4 ст.л.
- пятрушка (зеляніна) - па густу,
-соль - па густу
для галушак:
- пшанічная мука - 1 шкл.
- вада - 1/4 шкл.
- алей - 2 ст.л.
- соль - 1/2 г.л.
Спачатку прыгатаваць галушкі. Для гэтага ў міску высыпаць прасеяную муку, заліць яе крутым кіпенем і адразу перамяшаць, затым дадаць алей, соль і замясіць цеста.
З цеста раскачаць джгут таўшчынёй 1 см і нарэзаць яго папярок на кавалачкі даўжынёй таксама прыкладна 1 см, каб галушкі атрымаліся ў выглядзе "падушачак".
Галушкі пакінуць на апрацоўчай дошцы на 20-30 хвілін, каб яны падсохлі. Тым часам падрыхтаваць грыбы і гародніну для супу. Грыбы прамыць, нарэзаць уздоўж пласцінкамі, пакласці на разагрэтую патэльню (без масла) і патушыць ва ўласным соку.
Праз 5 хвілін рэшткі невыкіпеўшага грыбнога соку зліць у асобны посуд, а грыбы падсмажыць, дадаўшы да іх 2 стал. лыжкі алею. Карэнні і цыбулю нарэзаць тонкай саломкай і спасераваць у астатнім алеі.
У падсолены кіпячы булён, атрыманы злучэннем грыбнога соку з вадой (усяго вадкасці павінна быць каля 1,5 л), апусціць падсмажаныя грыбы і спасераваную гародніну.
Давесці да кіпення, апусціць галушкі і варыць ўсё 7 хвілін пад вечкам. Пры падачы суп можна заправіць дробна насечанай зелянінай пятрушкі
|