-40 г сушаных грыбоў,
-4 бульбіны,
-4 ст. лыжкі ячных (буйных) круп,
-1 морква,
-1 цыбуліна,
-50 г сметанкавага масла,
- 2 ст. лыжкі смятаны,
-перац,
-соль,
-лаўровы ліст.
Сушаныя грыбы прамыць, замачыць у халоднай вадзе на 3-4 гадзіны, затым яшчэ раз прамыць і варыць у вадзе, у якой яны набухалі, 1-1,5 гадзіны без солі.
Звараныя грыбы выняць, прамыць цёплай вадой, нарэзаць палоскамі. Булён працадзіць.
Прамытыя ячныя крупы заліць халоднай вадой, пакінуць на 2 гадзіны для набухання, затым адварыць.
Гатаваныя грыбы і крупы пакласці ў грыбны булён, паварыць 15-20 хвілін, затым дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, пасаліць, а за 5 хвілін да гатоўнасці пакласці абсмажаныя на масле моркву і цыбулю, перац, лаўровы ліст.
Гатовы суп заправіць смятанай.
|