- бульба – 200 г
- шампіньёны – 200 г
- капуста пекінская – 200 г
- цыбуля рэпчатая ці цыбуля-парэя – 100 г
- морква – 50 г
- алей – 50 г.
Грыбы перабраць, вымыць, дробна нарэзаць, абсмажыць на алеі. Моркву вымыць, ачысціць, нашаткаваць тонкай саломкай.
Цыбулю рэпчатую ачысціць, дробна нарэзаць, спасераваць на алеі разам з нашаткаванай морквай.
Бульбу вымыць, ачысціць, нарэзаць тонкай саломкай, заліць падсоленым кіпенем, праварыць 7-10 хвілін, затым дадаць абсмажаныя грыбы і пасераваную гародніну, пракіпяціць ўсё яшчэ 5 хвілін.
Пры падачы на стол дадаць здробненую свежую зеляніну.
|