- сушоныя грыбы – 100 г
- груца - 2/3 шкл.
- бульба - 4-5 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- сметанкавае масла - 2 ст.л.
- смятана - па густу
- соль - па густу
-зеляніна - па густу.
Груцу прамыць, заліць шклянкай вады і распарыць. З грыбоў сварыць булён.
Грыбы нарэзаць кубікамі, абсмажыць на масле разам з цыбуляй, пакласці ў булён, дадаць буйна нарэзаную бульбу, распараныя крупы, пасаліць і варыць да гатовасці.
Падаваць са смятанай і зелянінай.
|