- грыбы сушоныя – 120 г
- вада - 2 л
- цыбуля рэпчатая – 150 г
- масла топленае – 100 г
- рыс – 150 г.
Сушоныя грыбы старанна прамыйце і замачыце на 4 гадзіны ў вадзе, потым у гэтай жа вадзе адварыце. Булён адцэдзіце, а адвараныя грыбы дробна нарэжце і зноў апусціце ў булён.
На топленым масле абсмажце дробна нарэзаную рэпчатую цыбулю і дадайце яе ў булён. Сюды ж унясіце перабраны прамыты рыс і варыце булён да поўнай гатовасці рысу.
Па меры выкіпання вадкасці падлівайце гарачую ваду (да аб'ёму 0.5.л). Да супу можна падаць смятану і пасыпаць зелянінай пятрушкі.
|