- грыбы (апенькі, белыя, чырвонагаловікі) - 350-400 г
- бульба - 5 шт.
- морква - 1 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- соевы соус (Сэн Сой Класічныя Грыбы) - 8 ст.л.
- лаўровы ліст - 1 шт.
- кроп (сечаная зеляніна) - 1 ст.л.
-пятрушка (сечаная зеляніна) - 1 ст.л.
- смятана (на порцыю) - 1 ст.л.
- вада - 2 л.
Пакласці грыбы ў вялікі рондаль, заліць вадой і варыць да гатовасці. Затым пакласці бульбу, парэзаную кубікамі. Пагатаваць 5-7 хвілін.
Пасля гэтага ўвесці цёртую на буйнай тарцы ці парэзаную кубікамі моркву. Даць пакіпець 1-2 хвіліны.
Пакласці дробна парэзаную цыбулю і лаўровы ліст, ўліць соевы соус (Сэн Сой - Класічныя Грыбы) і варыць 5 хвілін. Гатовы суп пасыпаць сечанай зелянінай, даць настаяцца (да 30 хвілін).
Разліць па талерках, паклаўшы ў кожную талерку па 1 сталовай лыжцы смятаны
|