- грыбы сушоныя – 120 г
- вада - 2 л
- цыбуля рэпчатая – 150 г
- масла топленае – 100 г
- мука – 20 г
- чарнасліў – 100 г
- разынкі – 100 г
- пятрушка - па густу.
Сварыце грыбны булён і працэдзіце яго. Адвараныя грыбы дробна нарэжце, пакладзіце ў булён, туды ж дадайце дробна нарэзаную, папярэдне абсмажаную рэпчатую цыбулю, паніровачныя сухары ці муку (абсмажаную на топленым масле і разведзеную некалькімі сталовымі лыжкамі булёна).
Затым ўсыпце чарнасліў і разынкі. Давядзіце суп да кіпення і кіпеціце не больш за 2 хвіліны. Суп падайце пасыпаўшы зелянінай пятрушкі. Смятана да гэтага супу не падыходзіць.
|