-200 мл кефіру
-400 мл кіпячонай вады
-250 г баклажанаў ці кабачкоў
-25 г алею -25 г мукі
-2-3 яйка
-10 г часныку
-15 г зеляні пятрушкі
-соль - па густу.
Вычышчаныя баклажаны ці кабачкі наразаюць кружочкамі, абвальваюць у муце з соллю і абсмажваюць на алеі.
Абсмажаную гародніну заліць ўзбітымі яйкамі, запекчы ў духоўцы ці пад вечкам у патэльні да гатовасці.
Калі астынуць нарэзаць саломкай. Кефір развесці вадой, дадаць сечаную зеляніну і тоўчаны часнык, а таксама гатовыя баклажаны ці кабачкі.
Падаюць суп у халодным выглядзе.
|