- гарбузы - 1 кг
- смятана – 200 г
- малако - 1 шклянка
- сыр груйер (цёрты) - 2 ст. л.
- соль - 1 г. л.
- белы перац - на кончыку нажа
- мушкатавы арэх (цёрты) - дробка
- курыны булён - 1.5 шклянкі
- белы хлеб (лустачкі) - 2 шт.
- сметанкавае масла - 2 ст.л.
Духоўку разагрэць да 180 градусаў. Гарбуз ачысціць, выдаліць зерні і нарэзаць дробнымі кубікамі. Смятану змяшаць з малаком і булёнам, дадаць соль, перац, мушкатавы арэх і нарэзаны гарбуз.
Усё гэта пакласці ў вогнетрывалы посуд, накрыць і ў гарачай духоўцы хвілін 60 патушыць. Лустачкі хлеба нарэзаць маленькімі кубікамі і на разагрэтым масле ў патэльні падрумяніць.
Выняць суп з духоўкі, добранька ўзбіць ручной узбівалкай у пену і разліць па 4 супавым талеркам. Хлебныя кубікі раскласці па талерках і пасыпаць цёртым сырам.
|