- гарбуз – 400 г
- малако каровіна – 800 г
- хлеб пшанічны -150 г
- сліўкі – 50 г
- масла сметанкавае – 20 г.
Вычышчаны ад скуркі і насення гарбуз наразаюць лустачкамі, заліваюць часткай малака і прыпускаюць у зачыненым посудзе на слабым агні з даданнем солі. За 5-7 хвілін да гатовасці дадаюць падсушаныя грэнкі з пшанічнага хлеба.
Масу праціраюць, дадаюць малако, даводзяць да кіпення і, зняўшы з агню, запраўляюць сліўкамі і маслам сметанкавым ці маргарынам. 1/3 частку грэнак можна не праціраць, а класці ў суп пры адпусканні
|