-4 шклянкі малака,
-3 шклянкі вады,
-1 морква,
-1 яйка,
-1 шклянка мукі,
-2 г. лыжкі цукру,
-50 г сметанковага масла,
-соль.
Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці змельчаную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы.
У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць (цеста павінна быць, як густая смятана) і паступова ўліваць у суп пры няспынным памешванні.
У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.
|