-300 г свежага судака ці трэскі,
-250 г бульбы,
-10 г сметанкавага масла,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-соль,
-зеляніна кропу,
-малако.
Свежую рыбу нарэзаць кавалачкамі па 20-25 г, паскладаць шэрагамі ў сатэйнік, пасаліць, зверху пакласці нарэзаную рэпчатую цыбулю, заліць гарачай вадой і варыць да гатовасці.
Як толькі рыба будзе гатовая, булён працадзіць, злучыць з гарачым малаком (па густу), паставіць сумесь на пліту і даць закіпець.
У кіпячую сумесь пакласці нарэзаную кубікамі бульбу і варыць да гатовасці. Гатовы суп заправіць сметанкавым маслам.
Пры падачы на стол пакласці ў суп адвараную рыбу, пасыпаць дробна насечанай зелянінай.
|