-2 л малака,
-1 шклянка вяршкоў,
-4 яечныя жаўткі,
-0,75 шклянкі цукру,
-0,5 шклянкі разынак,
-соль,
-ванілін.
Для клёцак з бялкоў:
-4 яечныя бялкі,
-2 ст. лыжкі цукровай пудры,
-1 ст. лыжка мукі.
1 л малака закіпяціць разам з ванілінам, дадаць жаўткі, расцёртыя з цукрам і разведзеныя вяршкамі, прагрэць да 70°, пакласці старанна прамытыя разынкі, соль.
Бялкі ўзбіць у цвёрдую пену, усыпаючы патрошку цукровую пудру і муку, асцярожна перамяшаць.
Рэшту малака закіпяціць і лыжкай класці ў яго масу з бялкоў і мукі, трошкі паварыць пад накрыўкай (каб клёцкі праграваліся з усіх бакоў).
Зліць абедзве часткі супу. Падаваць суп можна як цёплым, так і халодным.
|