-малако -1,2 л
-яблыкі – 700 г
-цукар - 1 ст. лыжка
-карыца - 1 гарбатная лыжка
-жаўток - адзін
Яблыкі ачысціць ад скуркі і насення, нарэзаць невялікімі кавалачкамі, скласці ў рондаль, дадаць цукар, трохі карыцы і тушыць на слабым агні, пад вечкам, да гатовасці.
Малако змяшаць з жаўтком, нагрэць, не даводзячы да кіпення, зняць з агню і злучыць з тушанымі яблыкамі. Падаваць у халодным выглядзе.
|