- малако - 1 л
- вада - 1 л
- рэпа – 100 г
- кабачкі – 150 г
- цыбуля-парэй – 100 г
- бульба - 5 шт.
- бацвінне бурачнае – 70 г
- вермішэль – 50 г
- масла сметанкавае – 50 г.
Рэпу і бульбу нарэзаць брусочкамі даўжынёй 3-4 см, шырынёй каля 0.5 см. Цыбулю-парэй (белую частку) нашаткаваць. Гародніну ўсю разам злёгку пасераваць на тлушчы.
Пакласці гародніну ў кіпячае малако, разведзенае вадой (у роўных частках), давесці да кіпення.
Дадаць кабачкі, нарэзаныя брусочкамі, вермішэль і варыць да гатовасці. Перад канчаткам варкі пакласці нарэзанае адваранае бурачнае бацвінне
|