-1,5 л малака,
-500 г тварагу,
-100 г мукі,
-1 яйка,
-50 г сметанкавага масла,
-соль.
З тварагу, мукі, яйка і солі замясіць мяккае цеста, скачаць яго каўбаскай і парэзаць на кавалачкі.
Атрыманыя клёцкі апусціць у падсоленую ваду, якая кіпіць. Калі клёцкі ўсплывуць, выбраць іх.
Закіпяціць малако, пакласці ў яго масла, соль, гатовыя клёцкі і адразу падаваць на стол.
|