- 1,5 л вады,
- 400 г свежых шампіньёнаў,
- 300 г мяса,
- 1 сярэдняя морква,
- 3-4 бульбіны,
- 1 карэньчык салеры,
- 1 цыбуліна,
- 10 г алею,
- 50 г смятаны,
- соль - па густу
- перац - па густу
-зеляніна - па густу.
Сварыць мясны булён. За 30 хвілін да гатовасці мяса пакласці ў яго нарэзаную кубікамі бульбу, наструганую саломкай моркву і салеру і варыць да гатовасці гародніны.
За 5-7 хвілін да канчатка варкі дадаць нарэзаныя буйнымі долькамі шампіньёны, абсмажаную ў масле цыбулю, соль і перац.
Перад падачай на стол суп заправіць смятанай і дробна нарэзанай зелянінай.
Нататка. Шампіньёны - выдатны дадатак да любой першай стравы. Свежыя шампіньёны можна дадаваць за некалькі хвілін да гатовасці ў капусту, баршчы, расольнікі, салянкі, курыныя супы і інш.
|