-баклажан - 1 шт.;
-памідор - 1 шт.;
-цыбуліна - 1 шт.;
-морква - 1 шт.;
-аўсяныя шматкі - 2 шкл.;
-перац;
-соль;
-свежы імбір - кавалачак памерам з зубчык часныку;
-часнык - 1 шт.;
-зеляніна.
Баклажан парэзаць кружочкамі па 0,5 см і абсмажыць на алеі да паўгатовасці. Цыбулю і моркву парэзаць як на суп і таксама абсмажыць на алеі.
У літр кіпячай вады пакласці ўсе абсмажаныя інгрэдыенты і варыць хвілін 10 на маленькім агні.
На сухой патэльні абсмажыць аўсяныя шматкі да залацістага колеру. Дадаць іх у суп.
Пакласці ў суп парэзаны памідор без скуркі, пасаліць, паперчыць, дадаць парэзаны імбір, часнык і зеляніну.
Выключыць, даць пастаяць хвілін 30. На наступны дзень яшчэ смачней.
|