-фасоль - 1/2 шклянкі
-бульба - 5-6 шт.
-цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-морква - 2 шт.
-алей
-перац чорны - па густу
-лаўровы ліст - па густу
-соль
-грэцкія арэхі - 4 шт.
Фасоль замочваем на 30 хвілін у гарачай вадзе. Варым фасоль 1,5-2 гадзіны, затым кладзем бульбу, нарэзаную кубікамі. Калі закіпіць бульба, кладзем лаўровы ліст і соль па густу.
Рэпчатую цыбулю рэжам дробна, а моркву шаруем на не вельмі дробнай тарцы. У патэльню наліваем алей, разаграваем, кладзем цыбулю, калі цыбуля падрумяніцца, кладзем моркву і смажым да гатовасці.
Потым смажанку дадаем да бульбы і фасолі. Даць пакіпець 5 хвілін. Тым часам арэхі чысцім ад лупіны і трохі здрабняем, кідаем чорны молаты перац, і наш суп гатовы.
|