-1 л піва,
-1 шклянка смятаны,
-1 ст. лыжка цукру,
-2 жаўткі,
-1 лустачка падсушанага чорнага хлеба,
-карыца,
-апельсінавая скарынка,
- соль.
У 0,5 л вады пакласці падсушаны чорны хлеб, карыцу, апельсінавую скарынку, паварыць 15-20 хвілін, затым працадзіць, уліць піва, падагрэць, заправіць смятанай, узбітай з жаўткамі, расцёртымі з цукрам і соллю. Да супу падаць нарэзаны кубікамі падсушаны летувіскі сыр і белыя сухарыкі.
|