-аўсяныя крупы – 400 г
-масла сметанкавае – 200 г
-чарнасліў – 100 г
-ялавічына з косткамі (для булёна) - 2 кг
-пятрушка - 1 шт.
-морква - 1 шт.
Звычайна немцы падрыхтоўваюць гэты суп наступным чынам: Бяруць 400 г аўсяных круп, разварваюць ў 2 л вады.
Калі крупы зробяцца мяккімі, іх адкідаюць на рэшата, праціраюць, змешваюць з працэджаным адварам, дадаюць 50 г масла, 100 г простага чарнасліву, даюць добра раза два ўскіпець і падаюць з грэнкамі з белага хлеба.
Рускія робяць гэты суп таксама, як і немцы, толькі крупу адварваюць не ў вадзе, а ў мясным булёне.
|