-800 г гарбуза,
- 150 г грэнак ці 2 ст. лыжкі мукі,
-300 г бульбы,
-4-5 шклянак малака,
-3 ст. лыжкі масла,
-2 г. лыжкі цукру.
Гарбуз і бульбу ачысціць ад лупіны, прамыць, нарэзаць тонкімі лустачкамі, пакласці ў рондаль, заліць 3-4 шклянкамі вады, дадаць соль, цукар, сталовую лыжку масла і паставіць варыць на слабым агні на 25-30 хвілін.
Дадаць падсушаныя ці падсмажаныя ў масле грэнкі, размяшаць і закіпяціць. Атрыманую масу працадзіць, пакінутую гушчу працерці скрозь сіта, усё гэта развесці гарачым малаком (да гушчыні слівак) і заправіць сметанкавым маслам.
Гэты суп можна прыгатаваць інакш. Нарэзаны гарбуз паставіць варыць, заліў яго 2 шклянкамі вады. Асобна ў рондалі падсмажыць 2 ст. лыжкі мукі з 2 ст. лыжкамі масла, развесці 4 шклянкамі гарачага малака і 2 шклянкамі вады, закіпяціць, змяшаць з гарбузом і варыць на працягу 15-20 хвілін.
Пасля гэтага суп працерці скрозь сіта, дадаць соль, 1-2 шклянкі гарачага малака, масла і перамяшаць. Да супу асобна падаць грэнкі
|