-900 г гарбузы,
-750 г кабачкоў,
-125 г цыбулі рэпчатай,
-1 зубчык часныку,
-1 г. лыжка сушонага насення каляндры,
-125 г сметанкавага масла,
-соль,
-молаты чорны перац,
-600 мл гародніннага булёна,
-500 мл малака,
-трохі смятаны,
-галінкі базіліка для ўпрыгожвання.
1. Ачысціце гарбуз і кабачкі, нарэжце кубікамі, нашаткуйце цыбулю, здрабніце часнык, растаўчыце насенне каляндры. Усе інгрэдыенты складзіце на бляху, паліце растопленым сметанкавым маслам і пастаўце у духоўку на 20 хвілін.
2. Выкладзіце гародніну ў вялікі рондаль, дадайце гарачы булён і малако. 3. Порцыямі здрабніце сумесь у блендэры, разліце ў талеркі, упрыгожце базілікам, пакладзіце смятану. Пасыпце грэнкамі ці абсмажанымі хлебнымі дробкамі.
|