- свежыя грыбы (белыя, смаржкі, шампіньёны) – 600 г
- масла - 2 ст.л.
- мука - 2 ст.л.
- яйка (жаўткі) - 2 шт.
- малако - 4 шкл.
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- морква - 1 шт.
- сліўкі - 1 шкл.
- соль - па густу
Вычышчаныя і прамытыя грыбы (смаржкі папярэдне адварыць 10-15 хвілін, адвар зліць) прапусціць праз мясасечку, пакласці ў рондаль, ўліць туды ж сталовую лыжку масла, пакласці разрэзаную ўздоўж на 2 палоўкі моркву, вычышчаную цэлую цыбуліну, зачыніць вечкам і тушыць 40-45 хвілін.
Потым ўліць шклянку вады і пракіпяціць. Асобна ў супавым рондалі злёгку падсмажыць 2 сталовыя лыжкі мукі з 2 сталовымі лыжкамі масла, затым развесці ўсё 4 шклянкамі малака, шклянкай гародніннага адвара ці вады, закіпяціць, пакласці тушаныя грыбы (моркву і цыбуліну прыбраць) і варыць 15-20 хвілін.
Суп пасаліць, заправіць маслам, 2 яечнымі жаўткамі і дадаць шклянку слівак
|