
- кабачкі – 200 г
- мука пшанічная – 5 г
- масла сметанкавае – 10 г
- малако - 130 мл
- яечны жаўток - 1/4 шт.
- адвар гароднінны - 300 мл
- соль - па густу.
Вычышчаныя кабачкі нарэзаць лустачкамі і прыпусціць у невялікай
колькасці кіпячага малака з маслам. Гатовыя кабачкі разам з вадкасцю
працерці, змяшаць з белым соусам , развесці гарачым гароднінным
адварам да патрэбнай кансістэнцыі і давесці да кіпення. Астудзіць суп
да 70 °С, увесці запраўку льезон і прагрэць да загусцення. Перад
падачай заправіць пакінутым маслам. Асобна можна падаць грэнкі
(20 г на порцыю).

|