- кабачкі - 2-3 шт.
- фасоль зялёная - 200 г
- цыбуля-парэй – 80 г
- масла сметанкавае – 40 г
- соус белы асноўны - 2 шклянкі
- яйка (жаўток) - 1 шт.
- сліўкі - 1/4 шклянкі
- соль - па густу.
Кабачкі ачысціце, нарэжце лустачкамі, пакладзіце ў сатэйнік, дадайце
нарэзаную цыбулю-парэй, масла, 1/2 шклянкі вады, соль і прыпускайце
да гатовасці. Затым пратрыце праз сіта, уліце белы соус,
перамяшайце, дайце ўскіпець і зніміце з агню. Запраўце сумессю
яечнага жаўтка са сліўкамі і маслам. Фасоль ачысціце, нарэжце і
адварыце ў злёгку падсоленай вадзе. Пры падачы пакладзіце ў талеркі
адвараную фасоль, заліце супам, дадайце па 8-10 грэнак і пасыпце
дробна нарэзанай зелянінай.
|