- кабачкі цукіні – 300 г
- цыбуля-шалот - 1 шт.
- часнык - 1 зубчык
- алей - 1 ст.л.
- соль - па густу
-белы перац (свежазмелены) - па густу
- сухое белае віно - 250 мл
- курыны булён - 125 мл
- гарбузовыя семечкі - 2 ст.л.
- ўзбітыя сліўкі - 2 ст.л.
Кабачкі вымыйце і нарэжце кружкамі. Цыбуліну-шалот і зубчык часныку
ачысціце і дробна пасечыце. У рондалі для варкі разагрэйце алей і
абкачайце ў ім цыбулю і часнык. Затым пакладзіце кружкі кабачка трохі
абсмажце пасаліце і паперчыце. Наліце віно і булён зачыніце рондаль
вечкам і варыце на сярэднім агні прыкладна 15 хвілін. Гарбузовыя
семечкі абсмажце на патэльні з антыпрыгарным пакрыццём без
дадання тлушчу. Суп з кабачкоў дробна пюрыруйце міксерам ці ў
кухонным камбайне і пратрыце праз сіта. Яшчэ раз па густу запраўце
і асцярожна перамяшайце са сліўкамі. Суп разліце ў глыбокія талеркі
і пасыпце семечкамі.
|