
- кабачкі – 500 г
- алей - 2 ст.л.
- булён гароднінны - 1 л
- эстрагон (галінкі) - 2 шт.
- смятана - 4 ст.л.
- перац чорны (молаты) - па густу,
-соль - па густу,
- лісічкі – 100 г.
Кабачкі ачысціце, разрэжце ўздоўж напалову, выдаліце насенне,
нарэжце лустачкамі, злёгку абсмажце з 1 сталовай лыжкай масла.
Уліце булён, давядзіце да кіпення і варыце 10 хвілін. Астудзіце,
пратрыце праз сіта разам з булёнам. Затым дадайце смятану,
запраўце соллю, перцам, імбірам і, перамяшаўшы, закіпеціце.
Эстрагон дробна пасечыце. Грыбы апарце, буйныя нарэжце саломкай,
дробныя пакіньце цэлымі. Падсмажце ў пакінутым масле, пасаліце.
Пры падачы пакладзіце ў суп падсмажаныя грыбы,
пасыпце сечаным эстрагонам.

|