-рыс - 1/2 шклянкі
-кансерваваны гарошак - 1 шклянка
-адвар (ад кансерваванага гарошку) - 1 шклянка
-бурак - 1 шт.
-кефір - 1/2 л
-вада - 1/2 л
-трыпутнік (сечаны) - 2 ст.л
-соль.
Рыс перабраць, заліць вадой, варыць 5-6 хвілін.
Дадаць нацёрты на дробнай тарцы бурак, кансерваваны зялёны гарошак з адварам, соль, трыпутнік і давесці да кіпення. настойваць 10 хвілін, астудзіць, дадаць кефір і падаць да стала.
|