-стронга - 300 г
-корань пятрушкі - 1 шт.
-рыс - 50 г
-цыбуля рэпчатая - 1 галоўка
-кізіл - 50 г
-арэхі грэцкія - 50 г
-соль - па густу
-пятрушка - 1 пучок
1. Рыбу ачысціць, заліць халоднай вадой, дадаць соль, корань пятрушкі, рэпчатую цыбулю і варыць на павольным агні 15 хвілін.
2. Рыс прамыць і дадаць у рыбны булён. Пасаліць.
3. Кізіл ачысціць ад костачак і пакласці ў суп.
4. Здрабніць грэцкія арэхі і зеляніну. Пасыпаць суп перад тым, як падаць на стол.
|