- 500 г грыбоў,
- 1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-10 г зеляні пятрушкі,
- 1/2 ст. лыжкі мукі,
- вада - 3 л,
- 1 жаўток,
- соль - па густу
-перац - па густу.
Свежыя, маладыя, вычышчаныя і прамытыя грыбы нарэзаць лустачкамі і тушыць на палове лыжкі сметанкавага масла і з дробна насечанай зелянінай пятрушкі. Пасаліць, дадаць перац па густу.
Асобна змяшаць 1/2 ст. лыжкі мукі і 1/2 ст. лыжкі сметанкавага масла, пасмажыць і развесці гароднінным адварам ці вадой (3 л), пакласці грыбы і варыць хвілін 10-15. Перад падачай на стол заправіць суп жаўтком.
|