-памідоры - 5 шт.
-рыс - 1/2 шклянкі
-зеляніна кропа (сечаная) - 2 ст.л.
-маянэз - 1 ст.л.
-вада - 1 л
-кефір - 1/2 л
-соль - па густу.
У кіпячую ваду пакласці перабраны і прамыты рыс, варыць 4-5 хвілін, дадаць здробненыя памідоры, соль.
Давесці да кіпення і зняць з агню. У астуджаны суп ўліць кефір, дадаць зеляніну кропу і маянэз.
Падаць ў халодным выглядзе.
|