- свежыя грыбы (белыя, падбярозавікі, чырвонагаловікі, маслякі, махавікі) – 400 г
- сметанкавае ці топленае масла - 2 ст.л.
- смятана - 2 ст.л.
- цыбуля рэпчатая - 1 цыбуліна
- зеляніна пятрушкі - па густу
- зеляніна кропу - па густу
-соль - па густу
Грыбы перабраць, адрэзаць загрубеўшыя часткі, вымыць, нарэзаць дробнымі кавалачкамі, пакласці ў рондаль, дадаць рэпчатую цыбулю, заліць вадой і варыць каля гадзіны.
Затым заправіць сметанкавым ці топленым маслам. Перад падачай на стол у талеркі пакласці смятану, здробненую зеляніну пятрушкі і кропу.
|