Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Першыя стравы

    СУП СА СВІНЫМІ РЭБРАМІ І АЎСЯНКАЙ

    на 5 л рондаль:

    -1 кг нетлустых свіных рэбраў

    -1 вялікая морква

    -1 вялікая цыбуліна

    -1-2 (у залежнасці ад памеру) кораня пятрушкі

    -5-6 сярэдніх бульбін

    -2/3 шклянкі аўсяных шматкоў "Геркулес"

    -пучок зеляніны кропу

    -соль - па густу,

    -перац - па густу

     

    Свіныя рэбры парэзаць, прамыць, калі ёсць лішкі тлушчу - зрэзаць. Затым мяса заліць вадой, давесці да кіпення, ваду зліць. Мяса прамыць, заліць свежай халоднай вадой, ізноў давесці да кіпення і варыць хвілін 20, ваду зліць.

    Тым часам пачысціць моркву, пятрушку, цыбулю і бульбачку, вымыць. Бульбу разрэзаць на 4-8 частак і пакласці ў рондальчык з халоднай вадой. Прываранае мяса прамыць, заліць халоднай вадой, давесці да кіпення.

    Да мяса дадаць моркву, пятрушку, цыбулю, сталовую лыжку каменнай солі (без верха). Зрабіць маленькі агонь і варыць суп 1 - 1.5 гадзіны да гатовасці мяса. Гатовасць мяса правяраем "на зуб", адшчыкнуўшы кавалачак відэльцам.

    Затым моркву, пятрушку і, па жаданні, цыбулю дастаць з булёна. Моркву расцерці відэльцам (астыўшую моркву можна нацерці на буйнай тарцы) і вярнуць зваротна ў суп.

    Па жаданні то ж можна зрабіць і з коранем пятрушкі. Дадаць ў булён бульбу, аўсяныя шматкі і варыць суп яшчэ хвілін 15 (да гатовасці бульбачкі). Гатовасць бульбы правяраем відэльцам.

    Дробна нарэзаць кроп. Гатовы аўсяны суп паперчыць па густу, дадаць нарэзаны кроп. Аўсяны суп са свінымі рабрынкамі гатовы, можна разліваць па талерках і ёсць. Суп смачней усяго гарачым.

    Катэгорыя: Першыя стравы | Дабавіў: wawkalaki (03.08.2014)
    Праглядаў: 256 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar