- шампіньёны – 500 г
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
- булён - 5 шкл.
- часнык - 1 зубчык
- кроп - 1 пучок
- сметанкавае масла - 2 ст. л.
- соль - па густу
-перац - па густу
- соевы соус - па густу
- вішнёвы лікёр - 1 ст. л..
Ачысціце і дробна насечыце часнык. Цыбулю ачысціце і нарэжце дробнымі кубікамі. Шампіньёны ачысціце, адкладзіце 8 штук для ўпрыгожвання, а астатнія разрэжце на 4 часці. Разагрэйце на патэльні 2 ст. л. сметанкавага масла (ці маргарыну).
Пакладзіце шампіньёны, часнык, цыбулю (і пры жаданні - салеру) і тушыце некалькі хвілін. Пасля гэтага заліце булёнам, давядзіце да кіпення і запраўце па густу.
Кіпеціце на слабым агні 30 хвілін. Даліце вішнёвы лікёр. Зніміце з агню і пакіньце пад вечкам яшчэ на 30 хвілін. Прапусціце праз сіта і яшчэ раз закіпеціце.
Пакінутыя шампіньёны нарэжце тонкімі лустачкамі і падагрэйце ў супе. Спаласніце кроп і пасыпце суп перад тым, як падаваць на стол
|