-цыбуля-парэя - 300 г
-цыбуля рэпчатая - 1 шт.
-грэцкія арэхі молатыя - 0,5 шкл.
-кукурузная мука - 2 ст. л.
-зеляніна салеры - 20 г,
-зеляніна пятрушкі - 20 г,
-зеляніна мяты - 20 г,
-зеляніна кропу - 20 г, -
зеляніна кінзы - 20 г,
-карэнні салеры і пятрушкі свежыя ці сушоныя - 2 ст.л.
-соль - па густу,
- чорны перац молаты - па густу
Цыбулю –парэю і рэпчатую цыбулю дробна нарэзаць. 1,5 л вады давесці да кіпення, дадаць свежыя ці сухія карэнні і падрыхтаваную цыбулю. Варыць каля 10 хвілін без вечка.
Муку развесці 100 мл халоднай вады, і ўліць у рондаль, бесперапынна памешваючы, каб не ўтварыліся камякі.
Дадаць грэцкія арэхі і варыць яшчэ 10 хвілін, перыядычна памешваючы. Зняць з агню, заправіць дробна нарэзанай зелянінай, пасаліць, паперчыць, накрыць вечкам і даць пастаяць 5 хвілін.
|