- вада - 2 л
- аўсяныя шматкі (Геркулес) - 2 ст.л.
- сметанкавае масла - 1 ст.л.
- цукар - 3 ст.л.
- ягады (трускаўка, маліна, парэчка і г.д.) - 1 шклянка.
Аўсяныя шматкі заліць халоднай вадой і варыць да гатовасці (пасля таго як вада закіпіць, зрабіць маленькі агонь і памешваць).
Ягады расцерці відэльцам, пакласці ў аўсяны суп і пракіпяціць. Па густу дадаць цукар і сметанкавае масла.
|