-шматкі аўсяныя - 1 жменя
-вада - 1 л
-соль - па густу
-малако гарачае - 0.5 л
-жаўток - 2 шт.
-масла сметанкавае - 50 г
Жменю аўсяных шматкоў намачыць прыблізна ў 1 літры вады. Потым пасаліць і варыць паўтары гадзіны. Падчас варкі наліваць паступова (па паўшклянкі) прыблізна паўлітра гарачага малака.
Калі гэта сварыцца да гушчыні халадца, прапусціць праз супавую цадзілку, размешваючы кухоннай лыжкай. Па жаданні можна развесці малаком і пракіпяціць яшчэ раз.
Перад падачай на стол наліць ў супавую міску, у якой ужо папярэдне прыгатавана сумесь з 2 жаўткоў і 50 г сметанкавага масла.
|