-кветкавая капуста (1/2 шт. сярэдняй велічыні)
-1,5 ст. лыжкі сметанкавага масла
-0,5 ст. лыжкі алею
-2 ст. лыжкі аўсяных шматкоў
-яечны жаўток
-пятрушка
-соль
1. У салёнай вадзе сварыце кветкавую капусту да мяккага стану.
2. Выцягніце кветкавую капусту, пакладзіце ў ваду масла, аўсяныя шматкі і варыце каля 15 хвілін.
3. Суп пратрыце праз сіта ці ўзбіце ў міксеры. Дадайце яечны жаўток і гэтай сумессю заліце кветкавую капусту, загадзя разабраўшы яе на суквецці.
4. Дадайце дробна нарэзаную пятрушку. Такім жа спосабам вы можаце прыгатаваць аўсяны суп з сумесі гародніны, парэзаўшы яе і патушыўшы на алеі.
Дзецям маладзейшым пратрыце суп разам з аўсянымі шматкамі, а дзецям старэйшым заліце булёнам з аўсяных шматкоў.
|