- грыбы – 300 г
- бульба - 3 шт.
- рэпчатая цыбуля - 1 цыбуліна
- алей - 1 ст.л.
- смятана - 2 ст.л. (ці 1/2 шкл. малака)
- зеляніна пятрушкі - па густу
- зеляніна кропу - па густу
-соль - па густу
Грыбы прамыць, дробна нарэзаць, пакласці ў рондаль, заліць вадой і кіпяціць 30-40 хвілін.
Затым дадаць нарэзаную кубікамі бульбу, варыць яе да гатовасці, пасаліць і заправіць падсмажанай цыбуляй.
Перад падачай на стол у талерку пакласці смятану, зеляніну кропу і пятрушкі
|